Возны
Во́зны — судовая асоба ў мясцовых судах ВКЛ. Выконваў функцыі судовага вестуна, пасланца, дазнаўца, судовага выканаўца і прыстава.
Як дазнавец возны сведчыў пабоі, крадзяжы, згвалтаванні і гэтак далей. Яго запісы («рэляцыі») рэгістраваліся ў судовых кнігах, а на судовых паседжаннях ён сведчыў аб убачаным і пачутым. Гэтыя рэляцыі і сведчанні вознага лічыліся важкімі судовымі доказамі. Як судовы прыстаў возны сачыў за парадкам у зале ў час судовага паседжання. За сваю працу атрымліваў узнагароджанне ў памеры, вызначаным законам.
Літаратура
правіць- Г. А. Маслыка. Возны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Г. А. Маслыка. Возны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 347. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов. Том 26. — Вильна, 1899. — С. 563.
- Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2 — С. 110.