Вольга Аляксандраўна Фаткуліна
Вольга Аляксандраўна Фатку́ліна (нар. 23 студзеня 1990, Чалябінск, РСФСР, СССР) — расійская канькабежка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 500 метраў, чэмпіёнка свету 2013 года на дыстанцыі 1000 метраў, заслужаны майстар спорту Расіі. Рэкардсменка Расіі на 500 і 1000 метраў і ў спрынтарскім мнагабор’і.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 23 студзеня 1990 | |||||||||||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||||||||||
Пражыванне | Чалябінск, Расія | |||||||||||||||||||
Спецыялізацыя | спрынтарскае мнагаборства | |||||||||||||||||||
Тытулы | ||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 1 (2013) | |||||||||||||||||||
Кар’ера ў Кубку свету | ||||||||||||||||||||
Колькасць стартаў | 68 (+1 у каманднай гонцы) | |||||||||||||||||||
Колькасць перамог | 1 | |||||||||||||||||||
Подыумаў | 9 | |||||||||||||||||||
Асабістыя рэкорды | ||||||||||||||||||||
500 метраў | 37,13 (2013) NR | |||||||||||||||||||
1000 метраў | 1.13,40 (2013, Солт-Лейк-Сіці) NR | |||||||||||||||||||
1500 метраў | 1:56.21 (2013, Солт-Лейк-Сіці) | |||||||||||||||||||
3000 метраў | 4.28,20 (2009) | |||||||||||||||||||
5000 метраў | 8.03,66 (2009) | |||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 11 лютага 2014 | ||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член алімпійскай зборнай каманды Расіі па канькабежным спорце на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Бегла дзве дыстанцыі — 500 і 1000 метраў, заняўшы на абедзвюх 20-е месца. Чатырохразовая чэмпіёнка Расіі ў спрынтарскім мнагабор’і.
Чэмпіёнка Расіі на дыстанцыях 500 (у сезонах 2010/2011 і 2012/2013) і 1000 метраў (2010/2011).
На пятым этапе Кубка свету 2012/2013 упершыню паднялася на подыум, стаўшы трэцяй на дыстанцыі 1000 метраў. На шостым этапе Кубка свету 2012/2013 палепшыла свае асабістыя вынікі на спрынтарскіх дыстанцыях, абнавіўшы ўласныя нацыянальныя рэкорды на 1000 м (1.14,24) і ў мнагабор’і (150,140).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Вольга Фаткуліна на сайце Саюза канькабежцаў Расіі Архівавана 4 сакавіка 2016.