Вольга Аляксееўна Пучкова

расійская тэнісістка

Вольга Аляксееўна Пучкова (27 верасня 1987, Мінск, БССР) — расійская тэнісістка. Будучы юніёркай, выступала за Беларусь і часам лічылася беларускай як прафесіянал.

Тэніс
Вольга Аляксееўна Пучкова
Нарадзілася 27 верасня 1987(1987-09-27) (36 гадоў)
Грамадзянства Беларусь, Расія
Рэзідэнцыя
Рост 180 см
Вага 61 кг
Прафесійная кар’ера 2002–...
Вядучая рука правая (двухручны бэкхэнд)
Трэнер(ы) Аляксей Пучкоў
Прызавыя грошы $773 325
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 374–320[1]
Тытулы 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 32 (11 чэрвеня 2007)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2007-08)
Францыя 2-і раўнд (2007)
Уімблдан 2-і раўнд (2013)
ЗША 3-і раўнд (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 28–53
Найвышэйшы рэйтынг 247 (13 жніўня 2012)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раўнд (2007-08)
Францыя 1-ы раўнд (2007)
Уімблдан 1-ы раўнд (2007)
ЗША 1-ы раўнд (2007)
olgapuchkova.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 27 верасня 1987 года ў Мінску[2]. Дзяцінства правяла ў Мінску, дзе з 8 год пачала займацца тэнісам. Да тэніса займалася фігурным катаннем і баскетболам. У 1990-я гады сям’я Пучковых пераехала з Беларусі ў ЗША. У прафесійным тэнісе Вольга з лютага 2002 года, на пачатковым этапе спартыўнай кар’еры выступала за Беларусь.

Пучкова здзейсніла прарыў у лік 50 найлепшых тэнісістак свету ў канцы 2006 года, калі двойчы дайшла да фіналаў (Калькута (III), Квебек (III)), адзін раз да паўфіналу (Ташкент (IV)) і двойчы да чвэрцьфіналу (Балі (III), Гуанчжоў (III)). Падчас гэтых турніраў Вольга выбіла з барацьбы значна больш знакамітых саперніц — Ану Іванавіч, Алену Янкавіч, Саню Мірза. Злым геніем Вольгі стала ў той час францужанка Марыён Барталі, якая двойчы выбівала яе з барацьбы.

У 2011 годзе выйграла ў Мінску міжнародны прафесійны жаночы турнір з прызавым фондам 25 000 долараў[3].

Зноскі

Спасылкі правіць