Вольга Барысаўна Васіленка
Вольга Барысаўна Васіленка (нар. 26 красавіка 1952, г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Вольга Барысаўна Васіленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1976 года ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Пінскага гарвыканкама, з 1991 на пасадзе галоўнага архітэктара Пінска.
У наш час дырэктар Пінскай мастацкай школы імя Напалеона Орды.
Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь, саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры, член гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», абіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
Творчасць
правіцьАўтар шматлікіх праектаў сквераў, паркаў, будынкаў і збудаванняў, пабудаваных на тэрыторыі г, Пінска. Брала ўдзел у якасці сааўтара і кансультанта пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў (генплан горада, дэталёвыя планы раёнаў, праекты забудовы).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана граматамі Пінскага гарвыканкама, Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога Савета Дэпутатаў, Камітэта па архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама, Беларускага саюза архітэктараў. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
Літаратура
правіць- Василенко Ольга Борисовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)