Вольга Віктараўна Мурашка

Вольга Віктараўна Мурашка (нар. 27 красавіка 1970, г. Рыга) — беларускі скульптар.

Вольга Віктараўна Мурашка
Дата нараджэння 27 красавіка 1970(1970-04-27) (53 гады)
Месца нараджэння
Бацька Віктар Мікалаевіч Мурашоў
Род дзейнасці скульптарка
Жанр станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d]
Вучоба

Біяграфія правіць

Дачка беларускага скульптара Віктара Мурашова[1].

Скончыла ў 1988 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1995 годзе Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Рэпіна.

З 1988 года ўдзельніца мастацкіх выставак.

Творчасць правіць

Працуе ў станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, сілумін.

Сярод твораў: мемарыяльныя дошкі У. Карпаву (у суаўт.), К. Губарэвічу, П. Панамарэнку — усе ў Мінску, партрэты, рэльефы.

У перыяд з 1988 па 1998 год скульптар стварыла станковыя работы «На базар», «Роздум», «Спроба раўнавагі», «Вершнік», «Малітва», «Зямля», «Надзеі». Адной з вядучых тэм у творчасці з’яўляецца тэма мацярынства, да яе адносяцца работы «Разам з мамай» (2008), «Заснуў» (2015), «Мае дарагія» (2015), «Душа мая» (2018), «Сакавік. Сані» (2020). Тэме вытокаў душы прысвечаны работы «Жывая вада» (2010), «Шляхам жыцця» (2012), «Успаміны пра лета» (2017), «Сярэдзіна лета» (2018)[1].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мурашка Вольга Віктараўна // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern belarusian sculpture. XXI century : альбом / [аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава ; пераклад на англійскую мову: В. В. Петранюк ; аўтар уступнага артыкула Н. В. Шаранговіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.

Спасылкі правіць