Воляй абраны
«Воляю абраны» — раман Анатоля Бароўскага пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа супраць Расійскай імперыі (1863-1864). Адзначаны літаратурнай прэміяй «Воін Святла» (2016).
Апісвае гісторыю кахання правадыра беларуска-польскага паўстання 1863-1864 гадоў супраць расійскага царызму Вікенція (Кастуся) Каліноўскага і Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз барацьбу, давёўшы, што важней сапраўднай любові ў свеце няма нічога. Засяродзіўшыся на пачуццях герояў рамана, пісьменнік тлумачыць, чаму паўстанне пацярпела паразу[1].
Літаратурная спадчына Кастуся Каліноўскага невялікая — некалькі нумароў газеты «Мужыцкая праўда», «Лісты з-пад шыбеніцы» і вершы, прысвечаныя Марыі Ямант. Але ў другой палове XIX стагоддзя менавіта Каліноўскі, які напісаў свае творы мужыцкай мовай, звярнуў увагу на тое, што ёсць такі народ, як беларусы. Такім чынам, Кастусь Каліноўскі быў адным з першых стваральнікаў нацыянальнага адраджэння і станаўлення беларускага нацыяналізму[1].
Зноскі
- ↑ а б 26 січня на Грушевського вперше вручатимуть літературну премію «Воїн світла» // 24 січня 2016 Мистецький портал «Жінка-УКРАЇНКА»