Заазерскі сельсавет
Заазе́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заазер’е.
Заазерскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лепельскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заазер’е |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Воранскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ворань. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заазер’е, сельсавет перайменаваны ў Заазерскі[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Вялікадолецкага сельсавета перададзена вёска Вострава[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета са Стайскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Стары Лепель і імя Чапаева)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Заазерскага сельсавета 12 населеных пунктаў[4].
4 сакавіка 1987 года ў склад Каменскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Балотнікі, Забароўе, Плігаўкі, Пяскі і Стараселле)[5]. 8 красавіка 2004 года Заазерскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стайскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Будзяўцы, Ворань, Дзяньгубы, Заазер’е, Падлобныя, Стары Лепель і Юркоўшчына.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.