Анучына

(Пасля перасылкі з Востраў Анучына)

Востраў Ану́чына (руск.: Анучина, яп.: 秋勇留島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 2,35 км².

Анучына
руск. Анучина, яп. 秋勇留島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2,35 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
43°22′03″ пн. ш. 146°00′08″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Анучына (Расія)
Анучына
Анучына
Map

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні падводных рыфаў і скал. Паверхня нізкая, складзеная з пуцаланаў і пясчанікаў. Часам сустракаюцца ўзгоркі. Вышыня да 33 м. Характэрна травяная і хмызняковая расліннасць. Шмат птушак.

Да XIX стагоддзя востраў быў населены айнамі, якія называлі яго Акію́ры («каля Юры»). Пазней яны перасяліліся на поўнач Хакайда. У другой палове XIX стагоддзя было заснавана японскае рыбацкае паселішча Утамуэ. У 1855 годзе востраў афіцыйна ўвайшоў у склад Японіі. У 1945 годзе заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. Названы ў гонар расійскага географа і этнографа Дз. М. Анучына (18431923).

На востраве захаваліся рэшткі рыбацкага паселішча. Існуе часовая расійская памежная застава, але сталага насельніцтва няма. Востраў з’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».

Спасылкі правіць