Пуцалан
Пуцала́н — адкладанні з попелу і іншых прадуктаў вулканічных вывяржэнняў, багатыя крэмнезёмам. Знешне нагадвае крупчасты пясок. Вылучаюць чорныя, белыя, чырвоныя, шэрыя тыпы пуцаланаў.
Першым месцам здабычы лічыцца горад Пацуолі каля Неапаля ў Італіі.
Выкарыстоўваецца ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку трывалых бетонаў і штучнага дэкаратыўнага камення, а таксама ў хімічнай прамысловасці.
Літаратура
правіць- Пуцаланы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 134. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).