Гордан (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Гордан)

Гордан (ісп.: Gordon) — востраў у паўночнай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча — 591 км². Сталага насельніцтва няма.

Гордан
ісп. Gordon
Выгляд з заліва Бігль
Выгляд з заліва Бігль
Характарыстыкі
Плошча591 км²
Размяшчэнне
54°58′00″ пд. ш. 69°35′00″ з. д.HGЯO
АрхіпелагВогненная Зямля
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Гордан (востраў) (Чылі)
Гордан
Гордан
Map

Востраў Гордан месціцца на поўдзень ад вострава Вогненная Зямля, аддзелены ад яго пралівам Бігля. Даўжыня — 53 км. Найбольшая шырыня — 19,5 км. Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт — 1548 м. Берагі перарэзаны глыбокімі залівамі і фіёрдамі.

У мінулым востраў перыядычна наведвалі плямёны яганаў і кавескар. Тут яны здабывалі пірыт. У нашы дні Гордан з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Альберта дэ Агасціні.

Спасылкі правіць