Востраў Жо́хава (руск.: Остров Жохова) — востраў ва Усходне-Сібірскім моры, у групе астравоў Дэ-Лонга архіпелага Новасібірскія астравы. Тэрыторыя Рэспублікі Саха (Якуція).

Востраў Жохава
руск. Остров Жохова
Характарыстыкі
Плошча58 км²
Найвышэйшы пункт123 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
76°08′25″ пн. ш. 152°42′35″ у. д.HGЯO
АрхіпелагНовасібірскія астравы
Краіна
Суб’ект РФЯкуція
Востраў Жохава (Расія)
Востраў Жохава
Востраў Жохава
Востраў Жохава (Новасібірскія астравы)
Востраў Жохава
Востраў Жохава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча вострава каля 58 км². Вышыні да 123 м. Складзены з неаген-чацвярцічных базальтаў і шчолачных ультраасноўных парод, у якіх знойдзены ксеналіты вапнякоў каменнавугальнага перыяду і мантыйных парод[1].

Гістарычныя звесткі правіць

Востраў адкрыты ў 1914 годзе Рускай геаграфічнай экспедыцыяй на суднах «Вайгач» і «Таймыр» пад кіраўніцтвам Б. А. Вількіцкага. Названы ў гонар удзельніка гэтай экспедыцыі, лейтэнанта А. М. Жохава.

У 1955 годзе на востраве адкрылася палярная станцыя і база па забеспячэнню дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс». Была ліквідавана ў 1993 годзе з-за недахопу фінансавання[2].

У 2000—2005 гг. у выніку праведзеных раскопак на востраве Жохава здабыты археалагічныя матэрыялы, якія з’яўляліся найстаражытнейшымі знаходкамі ў Арктыцы[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 149. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць