Барыс Андрэевіч Вількіцкі
Барыс Андрэевіч Вількіцкі (3 красавіка 1885, Пулкава — 6 сакавіка 1961) — рускі марскі афіцэр, гідрограф, геадэзіст, даследчык Арктыкі.
Барыс Андрэевіч Вількіцкі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, картограф, ваенны |
Дата нараджэння | 22 сакавіка (3 красавіка) 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1961[2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Нарадзіўся ў сям’і беларускага шляхціча з Барысаўшчыны генерал-лейтэнанта Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага. Закончыў Марскую акадэмію (1908). У 1913—1915 гг. начальнік гідраграфічнай экспедыцыі на караблях «Таймыр» і «Вайгач», што адкрыла Паўночную Зямлю, а затым наладзіла першае плаванне па Паўночным марскім шляху з Уладзівастока да Архангельска (1914—1915) і сабрала значныя картаграфічныя, акіяналагічныя і метэаралагічныя матэрыялы. З 1920 г. у эміграцыі ў Бельгіі.
Імёнамі Вількіцкіх (бацькі Андрэя і сына Барыса) названыя праліў паміж Паўночнай Зямлёй і паўвостравам Таймыр і астравы ва Усходне-Сібірскім моры.
Зноскі
- ↑ а б Вилькицкий Борис Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Вилькицкий Борис Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — М. 130. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)