Паўночная Зямля
Паўночная Зямля (руск.: Северная Земля, да 1926 года — Зямля Імператара Мікалая II) — расійскі архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Таймырскага Даўгана-Ненецкага муніцыпальнага раёна Краснаярскага края.
Паўночная Зямля | |
---|---|
руск. Северная Земля | |
![]() Здымак са спадарожніка. Ярка-белыя плямы на цёмным фоне — ледавікі. Ліпень 2001 года. | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | Востраў Кастрычніцкай Рэвалюцыі |
Агульная плошча | 37 000 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
80°00′ пн. ш. 100°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Краснаярскі край |
![]() |
Плошча архіпелага каля 37 тыс. км². Незаселены.
На Паўночнай Зямлі знаходзіцца самая паўночная астраўная кропка Азіі — мыс Арктычны на востраве Камсамолец.
Архіпелаг адкрыты 4 верасня 1913 года гідраграфічнай экспедыцыяй 1910—1915 гадоў Барыса Вількіцкага. Спачатку названы ўдзельнікамі экспедыцыі словам «Тайвай» (па першых складах экспедыцыйных ледаколаў «Таймыр» і «Вайгач»). Афіцыйная назва «Зямля Імператара Мікалая II» у гонар расійскага імператара архіпелаг атрымаў 10 (23) студзеня 1914 года, калі яна была абвешчана загадам № 14 марскога міністра.