Адкрыць галоўнае меню

Пе́мба (Pemba) — каралавы востраў ва Усходняй Афрыцы, паміж 4°50' і 5°30' паўднёвай шыраты, за 50 км на поўнач ад Занзібара. Належыць Танзаніі, куды ўвайшла ў 1964 годзе разам з Занзібарам.

Пемба
суахілі Pemba
Pemba Island (Tanzania).jpg
Характарыстыкі
Плошча984 км²
Насельніцтва479 831 чал.
Шчыльнасць насельніцтва487,63 чал./км²
Размяшчэнне
5°13′ пд. ш. 39°44′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Пемба (Танзанія)
Пемба
Пемба
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы
Унгуджа і Пемба

Даўжыня 75 км, шырыня 10 км, плошча 984 км². Вышыня да 99 м. Адасабляецца ад мацерыка пралівам Пемба. Клімат мусонны. Пераважае хмызняковая расліннасць. Вырошчваюцца гваздзіковае дрэва, какосавая пальма. Галоўныя гарады — Чакэ-Чакэ і Ветэ.

ЛітаратураПравіць

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 289. — 671 с. с илл.(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 264.