Старбак

(Пасля перасылкі з Востраў Старбак)

Старбак (англ.: Starbuck) — каралавы востраў у Цэнтральнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 16,2 км². Ненаселены.

Старбак
англ. Starbuck
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча16,2 км²
Найвышэйшы пункт5 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
5°38′30″ пд. ш. 155°52′40″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Старбак (Ціхі акіян)
Старбак
Старбак
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Адкрыты ў 1823 г. экіпажам брытанскага кітабойнага судна на чале з капітанам В. Старбакам. У 1856 г. быў абвешчаны валоданнем ЗША, але ў 1866 г. анексіраваны Вялікабрытаніяй. ЗША адмовіліся ад сваіх прэтэнзій толькі ў 1979 г.

У 18701893 гг. на Старбаку здабываліся фасфаты, у выніку чаго значна пацярпела мясцовая прырода.

У 1979 г. востраў увайшоў у склад Кірыбаці.

Прырода правіць

Востраў мае каралавае паходжанне. Уяўляе сабою замкнёны атол з некалькімі старымі лагунамі з перасоленай вадой. Паверхня паднімаецца над узроўнем акіяну ўсяго на 5 м. Крыніц пітной вады няма.

Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў 800 мм.

У мінулым востраў быў пакрыты лесам, аднак яго цалкам знішчылі ў XIX ст. здабытчыкі фасфатаў. У нашы дні флора прадстаўлена пераважна купінамі травы і нізкіх хмызнякоў.

На востраве гняздуецца шмат птушак, у тым ліку каля 1,5 млн пар крачак. Іншыя жывёлы — чарапахі, пацукі, адзічэлыя каты. Значна лепей захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа, каля якога заўсёды шмат акул.

Ахова правіць

Востраў ахоўваецца ААН.

Спасылкі правіць