Воткінская ГЭС
Воткінская ГЭС — гідраэлектрастанцыя Камскага каскаду ў г. Чайкоўскага Пермскага краю, у 30 км ад г. Воткінск. Устаноўленая магутнасць 1000 МВт (1 млн квт). Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі 2320 млн кВт · гадз.
Воткінская ГЭС | |
---|---|
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Рака | Кама |
Каскад | Волжска-Камскі |
Уласнік | РусГідра |
Статус | дзеючая |
Год пачатку будаўніцтва | 1955 |
Гады ўводу агрэгатаў | 1961-1963 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Гадавая выпрацоўка электраэнергіі, млн кВт⋅г | 2 280 |
Разнавіднасць электрастанцыі | плацінная рэчышчавая |
Разліковы напор, м | 17,5 |
Электрычная магутнасць, МВт | 1 020 |
Характарыстыкі абсталявання | |
Тып турбін | паваротна-лопасцевыя |
Колькасць і марка турбін | 8х , 2хПЛ 661-ВБ-930 |
Расход праз турбіны, м³/с | 8х , 2х700 |
Колькасць і марка генератараў | 8х , 2хСВ 1500/170-96 |
Магутнасць генератараў, МВт | 8х100, 2х110 |
Асноўныя збудаванні | |
Тып плаціны | вадаскідная бетонная, земляныя намыўныя |
Вышыня плаціны, м | 44,5 і 35,5 |
Даўжыня плаціны, м | 191 і 4770 |
Шлюз | аднакамерны двухнітачны з нізавым падыходным каналам |
АРП | 3х500 кВ, 5х220 кВ, 10х110 кВ |
Сайт | votges.rushydro.ru (руск.) |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва гідравузла пачалося ў 1955 годзе, у 1961 пушчаны 1-ы агрэгат, у 1963 годзе станцыя ўведзена на поўную магутнасць. У склад гідравузла ўваходзяць: 8-пралётная вадазліўная плаціна даўжынёй 191 м і вышынёй 44,5 м; земляныя намыўныя плаціны агульнай даўжынёй 4,79 км і найбольшай вышынёй 35 м; будынак ГЭС даўжынёй 308 м і 2-нітачны аднакамерны шлюз. Напорныя збудаванні агульнай даўжынёй 5,4 км утвараюць Воткінскае вадасховішча. У машыннай зале ГЭС ўстаноўлены 10 гідраагрэгатаў па 100 МВт. Электраэнергія, якая выпрацоўваецца ГЭС, перадаецца па высакавольтных лініях электраперадачы напругай 500, 220 і 110 кВ.