Врбас (сербск.: Врбас) — рака ў Босніі і Герцагавіне, правы прыток Савы. Даўжыня ракі складае 240 км[1], сярэдні расход вады — 102 м³/c. Этымалогія назвы ўзыходзіць да серба-харвацкага «Врба» (вярба).

Врбас
серб. Врбас, басн. Vrbas
Врбас у горадзе Баня-Лука
Врбас у горадзе Баня-Лука
Характарыстыка
Даўжыня 240 км
Басейн 5 023 км²
Расход вады 102 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Дзінарскае нагор'е, Боснія і Герцагавіна
 • Вышыня 1780 м
 • Каардынаты 43°54′47″ пн. ш. 17°49′38″ у. д.HGЯO
Вусце Сава
 • Каардынаты 45°06′28″ пн. ш. 17°30′49″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сава → Дунай → Чорнае мора
Краіна
=
physical
Врбас (рака)
Врбас (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Врбас бярэ пачатак на схіле гары Враніца (баснійская частка Дзінарскага нагор’я). Цячэ амаль на ўсім працягу на поўнач, у верхнім цячэнні рака мае горны характар, у рэчышчы — парогі, ёсць некалькі вадаспадаў. У ніжнім цячэнні рака становіцца больш спакойнай.

На берагах ракі знаходзіцца горад Баня-Лука, дэ-факта сталіца Рэспублікі Сербскай. Найбуйнейшы прыток — рака Врбаня, якая ўпадае ў Врбас у межах Бані-Лукі. Врбас упадае ў Саву каля горада Србац.

У 1982 годзе вышэй Бані-Лукі на Врбасе была пабудавана гідраэлектрастанцыя Бочац, у сувязі з чым на рацэ ўтварылася вадасховішча (Jezero Bočac) даўжынёй каля 20 кіламетраў.

Фотагалерэя

правіць

Зноскі

  1. Fakten über Bosnien und Herzegowina (ням.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пасольства Босніі і Герцагавіны ў Германіі. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2007. Праверана 15 чэрвеня 2009.

Спасылкі

правіць