Вукава зямля

Вукава зямля (сербск.: Вукова земља), або Вобласць Бранкавіча (сербск.: Област Бранковића) — адна з дзяржаў, якая ўзнікла пасля распаду Сербскага царства ў 1371 годзе са смерцю яго кіраўніка, цара Стэфана Ураша V. Адзіным кіраўніком дзяржавы быў Вук Бранкавіч, сын севастакратара Бранка Младанавіча.

княства
Вукава зямля
Вукова земља
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Realm of Brankovic.png
< Flag of the Serbian Empire, reconstruction.svg
SLazarevic Coat of Arms.png >
1371 — 1412

Сталіца Прышціна
Мова(ы) сербская, стараславянская
Рэлігія Сербская праваслаўная царква
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Бранкавічы
Князі
 • 1371–1396 Вук Бранкавіч
 • 1396-1412 Георгій Бранкавіч

Праз шлюб з дачкой цара Лазара Вук атрымаў пад кіраванне большую частку Косава. Пазней ім былі далучаны землі Рашкі, Палімля і Мятохіі. Найбольш важнымі і буйнымі гарадамі дзяржавы былі Прышціна, Прызран, Печ, Скоп'е, Рас і іншыя[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць