Бранка Младанавіч
Бранка Младанавіч (сербск.: Бранко Младеновић, балг.: Бранко Младенович; пам. да сакавіка 1365) — сербскі феадал і севастакратар, васал цара Сербіі Стэфана Ураша Душана (1331—1355).
Бранка Младанавіч сербск.: Бранко Младеновић балг.: Бранко Младенович | ||
| ||
---|---|---|
Веравызнанне | Праваслаўе | |
Нараджэнне | невядома Сербскае каралеўства | |
Смерць | да 1365 Сербскае царства | |
Род | Бранкавічы | |
Бацька | Младан | |
Дзеці | Нікола Раданья, Гргул, Вук і Тэадора (Ваіслава) |
БіяграфіяПравіць
Сваяк сербскай каралеўскай дынастыі Няманічаў. Яго бацькам быў Младан, які згадваецца з тытуламі прэфекта і герцага ў часы кіравання каралёў Стэфана Мілуціна (1282—1321) і Стэфана Дзечанскага (1321—1331). У 1323 годзе Младан быў вядомы як намеснік Трэбінэ і Драчэвіцы. Лічыцца, што яго сям'я паходзіць з Захум'я.
Сербскі кароль Стэфан Ураш IV Душан прызначыў Бранку Младанавіча намеснікам вобласці Охрыд і дараваў яму ганаровы тытул севастакратара. Пасля смерці ў 1355 годзе Стэфана Душана Бранка Младанавіч падтрымаў яго сына і спадчынніка Стэфана Ураша V (1355—1371).
Бранка Младанавіч з'яўляецца родапачынальнікам сербскай дынастыі Бранкавічаў. Яго сястра Раціслава стала жонкай буйнога сербскага магната Алтамана Войнавіча (пам. 1359).
Сям'я і дзеціПравіць
Імя і паходжанне жонкі невядомыя.
Дзеці:
- Нікола Раданья (пам. 2 снежня 1399), прыняў манаства
- Гргул (пам. да 1398)
- Вук (каля 1345—1397)
- Тэадора (Ваіслава), жонка Георгія Топія, кіраўніка Драча
КрыніцыПравіць
- Blagojević, Miloš (2001). Državna uprava u srpskim srednjovekovnim zemljama (in Serbian) (2nd ed.). Službeni list SRJ.
- Ćorović, Vladimir (2001). Istorija srpskog naroda (in Serbian) (Internet ed.). Belgrade: Ars Libri.
- Fajfrić, Željko (2000) [1998]. Sveta loza Stefana Nemanje (in Serbian). Belgrade: «Tehnologije, izdavastvo, agencija Janus», «Rastko».