Вуліца Чэрскага (Верхнядзвінск)

Вуліца Чэрскага (трансліт.: vulica Čerskaha, руск.: улица Черского) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.

Вуліца Чэрскага
Верхнядзвінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Верхнядзвінск
Працягласць 450[1] м
Ранейшыя назвы Жыгулёўская
Назва ў гонар Яна Чэрскага
Паштовы індэкс 211631
Нумары тэлефонаў +3752151

Апісанне правіць

Названа ў гонар Яна Чэрскага — навукоўца, географа, геолага, даследчыка Сібіры, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які нарадзіўся ў фальварку Свольна недалёка ад Верхнядзвінска (тады — Дрысы). Папярэдняя назва — Жыгулёўская (па назве адной з вёсак у ваколіцах горада).

Пачынаецца ад вул. Савецкай каля будынка раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін і пралягае з поўначы на поўдзень да скрыжавання з 1-м Полацкім завулкам. Працягласць вуліцы складае 450 метраў.

Левы (няцотны) бок вуліцы забудаваны шматкватэрнымі пяціпавярховымі цаглянымі дамамі, пабудаванымі ў сярэдзіне 1970-х гадоў, правы (цотны) бок вуліцы мае прыватную аднапавярховую забудову сядзібнага тыпу, якая сфармавалася пераважна ў 1960-я гады.

Сацыяльныя аб’екты правіць

  • Дзяржаўныя яслі-сад № 2 (вул. Чэрскага, 7)
  • У другой палове 1980-х гадоў па адрасе вул. Чэрскага, 5 пачалі будаваць крыты гарадскі басейн, але з-за адсутнасці сродкаў будоўлю ў хуткім часе замарозілі. Праз два дзесяцігоддзі гарадскія ўлады бетонныя падмуркі басейна дэмантавалі і збудавалі на гэтым месцы газаразмеркавальную станцыю. Басейн усё ж пабудавалі, але на іншым месцы ў цэнтры горада.

Помнікі правіць

У 2005 годзе ў пачатку вуліцы да 160-годдзя з дня нараджэння Яна Чэрскага на будынку раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар земляка, чыім іменем названая вуліца.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць