Савецкая вуліца (Верхнядзвінск)
Савецкая вуліца (трансліт.: Savieckaja vulica, руск.: Советская улица) — галоўная і самая працяглая вуліца горада Верхнядзвінска.
Вуліца Савецкая Верхнядзвінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Верхнядзвінск |
Працягласць | 4500[1] м |
Аўтобусныя маршруты | № 1 |
Ранейшыя назвы | Новамаскоўская |
Паштовы індэкс | 211631 |
Нумары тэлефонаў | +3752151 |
Апісанне
правіцьУ ХІХ — пачатку ХХ ст. называлася Новамаскоўскай, паралельна якой пралягала вул. Старамаскоўская (сучасная вул. Гагарына).
Сёння гэта самая працяглая вуліца ў горадзе — яе агульная працягласць у межах горада складае больш за 4 км.
Пачынаецца ад моста цераз раку Дрыса і пралягае з поўначы на паўднёвы ўсход да мяжы горада ў раёне скрыжавання аўтамабільных дарог Р20 Полацк — Даўгаўпілс і Р18 Верхнядзвінск — Шаркаўшчына.
Сацыяльныя аб’екты
правіць- Бібліятэка імя Т. Хадкевіча
- Школа мастацтваў
- Паліклініка
- Гасцініца
- Аптэка
- Банкаўскія ўстановы (ААТ АБ Беларусбанк, ААТ Белаграпрамбанк, ААТ Банк БелВЭБ)
Помнікі
правіць- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1809 г.)
- Помнік героям вайны вайны 1812 г. (1912 г.)
- Гарадская цагляная забудова канца ХІХ — пачатку ХХ ст.
- Брацкая магіла войнаў Чырвонай Арміі (1939 г.)
- Брацкая магіла войнаў Савецкай Арміі (1944 г.)
- Старыя хрысціянскія могілкі (XVIII-ХХІ ст.)
- Яўрэйскія могілкі (XVIII-ХХІ ст.)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Савецкая