Банк БелВЭБ

камерцыйны банк у Беларусі
(Пасля перасылкі з Белзнешэканамбанк)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:

Банк БелВЭБ
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 12 снежня 1991 (32 гады таму)
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Васіль Мацюшэўскі (старшыня праўлення)
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Уласны капітал
  • 630 млн Br (2021)[2]
Доўг 4 478 517 000 Br[2]
Абарот 315 млрд рублёў (2009 год; 112,4 млн $)
Аперацыйны прыбытак 61,4 млрд рублёў (2009 год; 21,9 млн $)
Чысты прыбытак
  • 30,7 млн Br (2021)[2]
Актывы
  • 5,11 млрд Br (2021)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 094 чал. (2021)[3]
Аўдытар Ernst & Young
Матчына кампанія Знешэканомбанк (Масква, Расія)
Даччыныя кампаніі «Белзнешстрах», «Белзнешэканомлізінг», «Белінтэртранс», «Знешэканомбуд»
Сайт belveb.by (руск.)
eng.belveb.by (англ.)
Галоўны офіс Белзнешэканомбанка на Заслаўскай вуліцы (архітэктар Алег Вараб’ёў)

Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa[4].

Міжнародныя санкцыі

правіць

22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР[5].

З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[6].

Зноскі

Спасылкі

правіць