Заслаўская вуліца (Мінск)
Засла́ўская вуліца (руск.: улица Заславская) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска.
Заслаўская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны раён |
Працягласць | 750 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Фрунзенская, Юбілейная плошча |
Паштовы індэкс | 220004 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьМае складана выгнутую форму. З’яўляецца працягам вуліцы Дзімітрава, пачынаецца ад скрыжавання з вуліцы Мельнікайтэ і завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Машэрава. Даўжыня вуліцы складае каля 750 м.
Забудова
правіць- № 10 — будынак галаўнога офіса банка БелВЭБ (1987, архітэктар А. Вараб’ёў). Пабудаваны як будынак Беларускага рэспубліканскага Знешэканамбанка СССР[1].
Славутасці
правіць- Мемарыял «Яма» (2000) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000035
- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін) на будынку № 35, на месцы якога ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом, дзе размяшчалася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Кватэру трымаў былы рабочы лямцавай фабрыкі М. П. Дрозд. Тут захоўваліся боепрыпасы, медыкаменты, прымаліся зводкі Саўінфармбюро, хавалі ваеннапалонных, што ўцякалі з лагераў. На гэтай кватэры адбыліся 2 пасяджэнні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. Актыўны ўдзел у падпольнай рабоце прымалі жонка Дразда Алена і дзве яго дачкі Рэгіна і Яніна. Яны былі сувязнымі партызанскага атрада «Дзімы», які дзейнічаў у Лагойскім раёне, памагалі ў падрыхтоўцы аперацыі на знішчэнні гаўляйтара В. Кубэ. На іх кватэры захоўваліся міны, спынялася М. Б. Осіпава. 24 верасня 1943 г. М. П. Дрозд, яго жонка і дачка Рэгіна арыштаваны гітлераўцамі і закатаваны ў Трасцянецкім лагеры смерці[2].
Цікавыя факты
правіцьПадчас хваляванняў 9 жніўня 2020 г. сцяну дома 17 па Заслаўскай вуліцы пашкодзіла неўсталяваная выбуховая прылада, верагодна, светлашумавая граната, якую пусціў АМАП з гранатамёта ГМ-94[3].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Денис Бурковский. с нашими окнами раздался взрыв». Пробуем разобраться, чем повредили стену на Заславской Архівавана 24 жніўня 2020. // TUT.BY
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заслаўская вуліца (Мінск)