Мікрараён (Верхнядзвінск)

Мікрараён — мясцовасць у паўднёвай частцы Верхнядзвінска, якая размешчана пры ўездзе ў горад з боку Полацка, найбуйнейшы жылы масіў горада са шматкватэрнай забудовай.

Мікрараён
Мікрараён
Краіна
Горад Верхнядзвінск
Ранейшы статус хутар
Год уключэння ў межы горада 1970
Ранейшыя назвы Марынкі
Паштовыя індэксы 211631

Гісторыя правіць

На старажытным Дзісненскім тракце на месцы сучаснай забудовы ў ХІХ стагоддзі існаваў хутар Марынкі. Па стане на 1904 год — гэта засценак Юсціянаўскай воласці Дрысенскага павета ў валоданні шляхціцаў Грабніцкіх.

У канцы 1930-х гадоў у сувязі с блізкасцю мяжы СССР з Польшчай, якая ў гэты час праходзіла тут па Заходняй Дзвіне, і наяўнасцю ў ваколіцах хутара воінскай часткі і доўгачасовых агнявых кропак і іншых вайскова-інжынерных збудаванняў, мясцовыя жыхары былі адсюль выселеныя, а хутар ліквідаваны.

У 1970 годзе быў распрацаваны і зацверджаны генеральны план горада Верхнядзвінска, у адпаведнасці з якім перспектыўным для роста горада і жыллёвага шматкватэрнага будаўніцтва вызначаўся менавіта паўднёвы напрамак уздоўж старажытных Полацкага і Дзісненскага трактаў, якім прыкладна адпавядаюць ў межах мясцовасці сучасныя вуліцы Савецкая і Карла Маркса.

Лакалізацыя правіць

У шырокім сэнсе Мікрараёнам называюць усю паўднёвую частку Верхнядзвінска ад старажытных хрысціянскіх могілак па вул. Савецкай, на поўнач ад якіх размешчана мясцоваць Пяскі, якая аддзяляе Мікрараён ад цэнтра горада. У вузкім сэнсе — гэта раён шматпавярховай цаглянай і панэльнай забудовы узжоўж вуліц Савецкай (пачынаючы ад дома № 150) і Кабзуна (цалкам).

Прыроднымі межамі мясцовасці з’яўляюцца рэкі Заходняя Дзвіна (на захадзе і паўночным захадзе) і Дрыса (на ўсходзе), а таксама лесапарк, які аддзяляе горад ад вёскі Смулькава (на поўдні).

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка-дакуменальная хроніка Верхнядзвінскага раёна. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мінск: Паліграфафармленне, 2000. — 396 с.