Вуліца Карла Маркса (Верхнядзвінск)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вуліца Карла Маркса (трансліт.: vulica Karla Marksa, руск.: улица Карла Маркса) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.

Вуліца Карла Маркса
Верхнядзвінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Верхнядзвінск
Працягласць 1400[1] м
Ранейшыя назвы Дзісненскі тракт
Назва ў гонар Карл Маркс
Паштовы індэкс 211631
Нумары тэлефонаў +3752151

Апісанне

правіць

Названа ў гонар Карла Маркса, папярэдняя назва — Дзісненскі тракт (па назве старажытнага тракта, які ішоў берагам Заходняй Дзвіны ад Дрысы да Дзісны.

Пачынаецца ад старажытных хрысціянскіх могілак па вул. Савецкай і пралягае з поўначы на поўдзень да мяжы горада ў раёне былых гарадскіх ачышчальных стаўкоў (адстойнікаў). Працягласць вуліцы складае больш за 1,4 км.

Забудова вуліцы пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу.

Сацыяльныя аб’екты

правіць
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Верхнядзвінская гімназія» (вул. Карла Маркса 32)

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць