Выдра ў Беларусі
Выдра для Беларусі — абарыгенны паўводны від сысуноў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/%D0%92%D1%8B%D0%B4%D1%80%D0%B0_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE.jpg/250px-%D0%92%D1%8B%D0%B4%D1%80%D0%B0_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE.jpg)
Гісторыя
правіцьНа пачатак 1982 года папуляцыя налічвала каля 3200 асобін[1].
Сучасная папуляцыя
правіцьУ Беларусі гэта звычайны від, але больш шчыльна засяляе водныя экасістэмы ў паўночных і цэнтральных раёнах. Нешматлікі.
Папуляцыя выдры на 2020 год ацэньваецца ў 4,7[2] тысячы асобін.
Дынаміка агульнай колькасці
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/p8sym8qgxbphdq6vjcm4b5q70lt33th.png)
Дынаміка здабычы
правіцьПрамысловае значэнне на Беларусі невялікае: у 1924—1980 гадах нарыхтавана каля 21 з паловай тысяч шкурак (у сярэднім па 210 за год, у перадваенныя гады, 740—750у 1945—69 і каля 60 за год у 1970—1980 гадах[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/pe5351ons9nsoh9wvlg1rcbk91ildv0.png)
Утрыманне ў няволі
правіцьВыдры жывуць у Гродзенскім заапарку[3].
Біялогія
правіцьБольш шырокае распаўсюджанне выдры ў паўночнай частцы рэспублікі абумоўлена наяўнасцю там вялікай колькасці азёр, багатых рыбай — асноўным яе кормам. Выдры Беларусі адносяцца да намінальнага падвіду Lutra lutra lutra[4].
Аптымальныя ўмовы пражывання выдры ў Беларусі ствараюцца на павольна бягучых сярэдніх рэках са сярэднеабводнеными і слабаабводнеными поймамі, хуткабягучых малых рэках з сярэднезабалочаными поймамі[4].
Варта адзначыць, што ўзаемаадносіны выдры з абарыгеннай еўрапейскай норкай дастаткова нейтральныя, паколькі яны адносна падзялілі рэсурсы і мала канкуруюць. Але амерыканская норка, інтрадукаваная ў Беларусь у 1950-х гадах, падвяргаецца экалагічнаму ціску з боку выдры[4].
Ахова
правіцьВыдра ў Беларусі не ахоўваецца, паляванне на яе дазволена з верасня па сакавік[2].
Зноскі
- ↑ а б Выдра // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 502
- ↑ а б Охота на Выдру (руск.)
- ↑ Выдра готовится к переезду в новый вольер (руск.)
- ↑ а б в ВЫДРА РЕЧНАЯ (Lutra lutra) (руск.)
Літаратура
правіць- Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. − 191с.
Спасылкі
правіцьВыдра ў Беларусі на Вікісховішчы |
- Ресурсы охотничьей фауны Архівавана 8 кастрычніка 2020. (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)