Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь
Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў 1991 г. у Мінску на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999 г.). Плошча экспазіцыі 350 м². У 6 тэматычных залах (мінералагічны, феналагічны, аховы прыроды, рэкі, азёры, лес) экспанаты расказваюць аб прыродных багаццях, эвалюцыі жывёльнага і расліннага свету ад старажытнасці да нашых дзён. Праводзіць навукова-даследчую работу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае па ім банк дадзеных (калекцыі расліннага, жывёльнага свету, мінералагічная, палеанталагічная), прапагандуе экалагічныя веды.
Прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Заснаваны | 25 ліпеня 1983 г. |
Месцазнаходжанне | 220050 г. Мінск, вул. Карла Маркса, д.12, каб.11 |
Адкрыты | Аўт.-няд.: 10.00-18.00, пан: вых. |
mus-eco.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калекцыі
правіцьФонды музея налічваюць больш за 235 тысяч экспанатаў.[1]
- Калекцыя рыб
- Калекцыя паўзуноў
- Калекцыя чэрапаў і костак
- Калекцыя павукападобных
- Калекцыя ракападобных
- Калекцыя грыбоў
- Калекцыя матэрыялаў пра вучонага Я. В. Наркевіча-Ёдкі
- Калекцыя плакатаў, афіш, улётак па ахове навакольнага асяроддзя
- Калекцыя кніг, брашур, часопісаў, буклетаў па ахове навакольнага асяроддзя, «Чырвоныя кнігі» СССР, РСФСР, БССР, РБ
- Калекцыя матэрыялаў вучонага-батаніка А. Ф. Флёрава пачатку ХХ стагоддзя
- Калекцыя жывапісу
- Калекцыя кіно-, фота-, фотадакументаў
- Калекцыя птушак
- Калекцыя млекакормячых
- Аалагічная калекцыя
- Калекцыя насякомых
- Калекцыя драўняна-хмызняковых і травяністых раслін (гербарныя лiсты)
- Калекцыя імхоў і лішайнікаў
- Калекцыя насення і шышак
- Калекцыя мінералаў
- Калекцыя горных парод
- Валеанталагічная калекцыя
- Калекцыя ваз, дэкаратыўных талерак, чайных сервізаў з выявамі раслін і жывёл
- Калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Галерэя
правіць
Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Калекцыі Архівавана 24 сакавіка 2012. (руск.)
Літаратура
правіць- Петрыкаў, А. М. Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь / А. М. Петрыкаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.