Выдрыца (прыток Аршыцы)
рака ў Беларусі, прыток Аршыцы
Выдрыца — рака ў Дубровенскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Аршыца (басейн Дняпра).
Выдрыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16,6 км |
Басейн | 139 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля пасёлка Асінторф |
• Каардынаты | 54°41′54,70″ пн. ш. 30°44′28,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Аршыца |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад гарадскога пасёлка Арэхаўск |
• Каардынаты | 54°40′23″ пн. ш. 30°27′55″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 16,6 км. Плошча вадазбору 139 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца з тарфянога кар′ера на паўднёвы ўсход ад пасёлка Асінторф Дубровенскага раёна, вусце за 2 км на захад ад гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Заволінка (злева).
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Рака Выдрыца (прыток Аршыцы) Архівавана 16 жніўня 2013.