Выемка
Вы́емка[1] (трансліт.: Vyjemka) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Выемка
|
Назва
правіцьВыемка — паглыбленне на полі, дарозе, кар’ер або нізкае месца, нізіна[2]. Раней урочышча Выемка (Выямкі) месцілся на поўдзень на цяперашняй вёскі, у балоцістай мясцовасці[3].
Гісторыя
правіцьВядома з XX стагоддзя, дагэтуль на картах не абазначалася. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча Выямкі (руск.: Вямки) у Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[4]. Паводле перапісу 1917 года хутар Выемка[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле карты 1926 года, пасёлак Выемка месціўся на поўдзень ад цяперашняга паселішча, на ўсход ад Ямнага, а на месцы цяперашняй Выемкі быў пасёлак Алесіў Гай на 8 двароў[7]. Перад вайной у Выемцы было 8 двароў, у Алесівым Гаі было 12 двароў[8].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[9]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[10]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[11].
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ Запад СССР - РККА 1:100К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 7 красавіка 2025.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 33.
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 97.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Выемка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 7 красавіка 2025.
- ↑ Запад СССР - РККА 1:100К - Выемка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 7 красавіка 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 7 красавіка 2025.
Літаратура
правіць- Выемка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 127. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Яшкін І. Я. Выемка // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 40. — 256 с. — 2 800 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх