Выжылы (фільм, 2015)

«Вы́жылы» (англ.: The Revenant) — амерыканскі вестэрн-трылер 2015 года рэжысёра Алехандра Г. Іньярыту. Адаптаваны сцэнарый па аднайменным рамане Майкла Панку 2013 года быў напісаны Іньярыту і Маркам Л. Смітам і часткова заснаваны на жыцці маўнтынмена Х'ю Гласа. Галоўныя ролі выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Том Хардзі, Уіл Поўлтэр і Донал Глісан. Прадстаўлены ў дванаццаці намінацыях на прэмію «Оскар».

ВыжылыM:
The Revenant
Постар фільма
Жанр вестэрн, трылер
Рэжысёр Алехандра Г. Іньярыту
Прадзюсар Стыў Голін[en]
Кейт Рэдман
Дэвід Кантэр
Алехандра Г. Іньярыту
Арнан Мілчэн
Джэймс Скотчдапале
Сцэнарыст Майкл Панке (раман)
Алехандра Г. Іньярыту
Марк Л. Сміт
У галоўных
ролях
Леанарда Дзі Капрыа
Том Хардзі
Уіл Поўлтэр
Донал Глісан
Аператар Эмануэль Любецкі
Кампазітар Руіты Сакамота
Alva Noto
Брайс Дэснер[en]
Кінакампанія Regency Enterprises
Anonymous Content
RatPac Entertainment[en]
20th Century Fox (пракат)
Працягласць 156 мін
Бюджэт 135 млн $
Зборы 281 228 265 $
Краіна  ЗША
Мова англійская
Год 2015
IMDb ID 1663202
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая траціна XIX стагоддзя, паўночны захад Амерыкі. На трапера Х'ю Гласа (Леанарда Дзі Капрыа) нападае мядзведзіца. Група падзяляецца на дзве часткі, з цяжка параненым Гласам застаюцца яго сын-мяшанец Хоўк і два паляўнічыя — Джон Фіцджэральд і Джым Брыджэр. Яны павінны дачакацца смерці Гласа і пахаваць яго, але замест гэтага Фіцджэральд забівае Хоўка і пераконвае Брыджэра кінуць Глас, які памірае. Насуперак лёсу Гласу ўдаецца выжыць, і ён адпраўляецца ў небяспечны і поўны нягод шлях, каб адпомсціць за здраду.

У ролях

правіць
Акцёр Роля
Леанарда Дзі Капрыа Х'ю Глас Х'ю Глас
Том Хардзі Джон Фіцджэральд Джон Фіцджэральд
Уіл Поўлтэр Джым Брыджэр Джым Брыджэр
Донал Глісан Эндру Генры Эндру Генры
Форэст Гудлак Хоўк, сын Гласа Хоўк, сын Гласа
Пол Андэрсан[en] Андэрсан Андэрсан
Брэндан Флетчэр Фраймен Фраймен
Крыстафер Ёнер Мэрфі Мэрфі
Брэд Картэр[en] Джоні Джоні
Лукас Хаас Джонс Джонс
Грэйс Даў жонка Гласа

Здымкі

правіць

Па жаданні Іньярыту фільм быў зняты ў храналагічнай паслядоўнасці на прыродзе пры натуральным асвятленні і без выкарыстання зялёных экранаў. Здымкі прайшлі ў Брытанскай Калумбіі і Альберце (Канада), а таксама на поўдні Аргенціны[1]. У фільме пераважае блакітны колер заснежаных бяскрайніх лясоў. Падзеі адбываюцца на фоне прыроднага багацця заходняй Амерыкі і смяротных сутычак з індзейцамі. У фільме зняліся некалькі маладых зорак індзейскага паходжання і шмат масоўкі[1].

Саўндтрэк

правіць

Музыка да фільма была напісана японскім кампазітарам Руіты Сакамота ў супрацоўніцтве з Брайсам Дэснерам[en] і гуртам The National, а таксама электронным музыкантам Alva Noto[2]. Музычнае суправаджэнне карціны было выканана берлінскім аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора Андрэ дэ Рыдэра[en][3][4]. Саўндтрэк выйшаў 25 снежня 2015 года для лічбавай спампоўкі, а 8 студзеня 2016 года — на кампакт-дыску[3].

Пракат і касавыя зборы

правіць

Фільм выйшаў у абмежаваны пракат[en] у ЗША і Канадзе 25 снежня 2015 года[5], сабраўшы за выхадныя 474 560 долараў[6] і стаўшы другім па велічыні касавых збораў у абмежаваным пракаце за 2015 год пасля карціны «Стыў Джобс»[7]. За некалькі дзён да гэтага, 21 снежня, прамакопіі[en] фільма «Выжылы», а таксама шэрагу карцін, якія ўдзельнічаюць у «оскараўскай» кампаніі, былі выкладзены пірацкай групоўкай «Hive-CM8» на сайты торэнт-трэкераў у Інтэрнэт[8], дзе толькі за першыя суткі было зафіксавана звыш 739 580 спамповак[9].

7 студзеня 2016 года карціна выйшла ў Расіі пад назвай «Выжылы»[10], пабіўшы рэкорд касавых збораў у навагоднім пракаце і сабраўшы за адзін дзень звыш 160 мільёнаў рублёў[11][12]. 8 студзеня 2016 года фільм выйшаў у шырокі пракат[en] у ЗША[5], зарабіўшы за два папярэднія тыдні каля 1,6 мільёнаў долараў[13][14]. У гэты дзень фільм сабраў касу ў памеры 14,4 мільёнаў долараў, заняўшы спачатку другое месца ў нацыянальным пракаце, а затым апярэдзіўшы і новыя «Зорныя войны»[13][15]. За выхадныя фільм сабраў 38 мільёнаў, на 70 % перавысіўшы першапачатковыя прагнозы па зборах і заняўшы другое месца ў пракаце пасля «Зорных войнаў» з 41,6 мільёнамі[13]. На некалькіх пракатных рынках за межамі Паўночнай Амерыкі зборы фільма склалі 20,2 мільёнаў долараў (Расія — 7,6 млн, Германія — 4,3 млн, Аўстралія — 2,9 млн, Аўстрыя — 941 тысяч, Швейцарыя — 837 тысяч, Тайвань — 686 тысяч), у выніку чаго ён заняў першае месца сярод нядаўна выпушчаных карцін[16]. Станам на 2 лютага, агульныя касавыя зборы фільма склалі 281,2 мільёна[17]. 15 студзеня фільм выйшаў у пракат у Вялікабрытаніі[18].

Крытыка

правіць

23 лістапада адбыўся першы паказ фільма ў тысячамясцовай зале тэатра Сэмюэла Голдвіна[en] перад членамі камітэта па намінацыях Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, адказнай за ўручэнне прэміі «Оскар»[19][20]. Падчас паказу з залы раздаваліся незадаволеныя стогны і воклічы, а некаторыя крытыкі пакінулі тэатр, палічыўшы карціну празмерна крывавай і жорсткай з-за сцэн, у якіх страла прабівае чалавеку галаву, герой Дзі Капрыа ўспорвае пуза сваёй мёртвай цяжарнай кабылы і выцягвае з яе кішкі і зародка, каб схавацца ўнутры і сагрэцца, а таксама калі мядзведзіца з медзведзянятамі нападае на яго, раздзірае яму спіну, вырываючы кавалкі мяса, кідае вобземлю і садзіцца на яго[21][22][23]. Некаторыя крытыкі расцанілі гэтыя кадры як згвалтаванне героя Дзі Капрыа мядзведзем, але ў кампаніі 20th Century Fox абверглі гэтыя здагадкі, заявіўшы, што гэты мядзведзь з'яўляецца самкай, якая атакавала Х'ю Гласа, каб абараніць сваё нашчадства[24][25][26][27]. Пазней Іньярыту адзначыў, што, калі ён даведаўся пра гэтыя спрэчкі, першае, што прыйшло яму ў галаву, было: «Мой Божа, гэта ж цудоўная ідэя — чаму я не зняў гэта» згвалтаванне, якое «стала б адной з самых запамінальных сцэн. Я думаю, што яна стала б яркай. Чаму я не падумаў пра гэта?»[28] 1 снежня Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША праігнараваў фільм пры выбары намінантаў на прэмію за 2015 год[29][30][31]. У той жа час, паводле ацэнак крытыкаў, Дзі Капрыа, які чатыры разы намінаваўся на «Оскар», але ні разу яго не атрымаў, можа атрымаць чарговую намінацыю на абвяшчэнні спісу 14 студзеня 2016 года[20][32][33]. 10 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус», якая з'яўляецца пралогам да «Оскара», «Выжылы» атрымаў узнагароду «за найлепшы драматычны фільм», Іньярыту — «за найлепшую рэжысёрскую працу», а Дзі Капрыа — «за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме»[34][35]. Нарэшце, 14 студзеня фільм атрымаў рэкордныя дванаццаць намінацый на прэмію «Оскар» у катэгорыях «найлепшы фільм», «найлепшая рэжысёрская праца», «найлепшы акцёр» (для Дзі Капрыа гэта намінацыя стала пятой у кар'еры), «найлепшы акцёр другога плана», «найлепшы мантаж», «найлепшая аператарская праца», «найлепшая праца мастака», «найлепшы дызайн касцюмаў», «найлепшы гук», «найлепшы гукавы мантаж», «найлепшыя візуальныя эфекты», «найлепшыя грым і прычоскі»[36][37][38][39].

Крыніцы

правіць
  1. а б «Выжылы»: у храналагічнай паслядоўнасці на прыродзе пры натуральным асвятленні // Наша Ніва
  2. The National’s Bryce Dessner composing soundtrack for Leonardo DiCaprio’s The Revenant. Consequence of Sound (20 кастрычніка 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  3. а б The National's Bryce Dessner Shares "Imagining Buffalo" From The Revenant Soundtrack. Pitchfork Media. Condé Nast (2 декабря 2015). Праверана 21 декабря 2015.
  4. The National's Bryce Dessner and Alva Noto Joined Ryuichi Sakamoto on The Revenant Score. Pitchfork Media. Condé Nast (21 октября 2015). Праверана 21 декабря 2015.
  5. а б McNary, Dave (11 ліпеня 2014). "Leonardo DiCaprio's Survival Drama 'The Revenant' Attracts Megan Ellison's Annapurna". Variety. Праверана 27 кастрычніка 2014.
  6. ‘Star Wars’ Flies To $540M In Second Best Box Office Weekend Of All Time. Daedline (28 снежня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  7. Box Office: 'In The Heart Of The Sea' Is A Whale Of A Fail, 'Big Short' Strikes It Rich. Forbes (13 снежня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  8. 'The Hateful Eight' & 'The Revenant' Leaked Online Ahead Of Christmas Release. Dedadline. Праверана 11 студзеня 2016.
  9. Maane Khatchatourian.. ‘Revenant,’ ‘Hateful Eight’ Screeners Leak to Huge Piracy Before Theatrical Release. Variety (21 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  10. Выжылы(недаступная спасылка). Дваццатае Стагоддзе Фокс СНД — дыстрыб'ютар фільма. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2015. Праверана 13 снежня 2015.
  11. Премьера «Выжившего» побила рекорд новогоднего проката в России. Lenta.ru (9 января 2015). Праверана 11 января 2016.
  12. Фильм «Выживший» с Ди Каприо побил рекорд новогоднего проката в России. Gazeta.ru (9 января 2015). Праверана 11 января 2016.
  13. а б в ‘Force Awakens’ Crosses $800M & Holds No. 1, ‘Revenant’ Takes No. 2 With $38M – Final Sunday. Deadline (10 студзеня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  14. ‘The Revenant’ Will Bear Through Box Office Weekend Dominated By ‘Force Awakens’ – Preview. Deadline (5 студзеня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  15. Box Office: 'Star Wars: The Force Awakens' Falls To 2nd Place On Friday, Still Topping $800M. Forbes. Праверана 11 студзеня 2016.
  16. ‘The Revenant’ Rides To $20M+ In Offshore Debut; ‘Star Wars’ Cumes $921.4M – International Box Office. Deadline (10 студзеня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  17. The Revenant (2015). Box Office Mojo. Праверана 11 студзеня 2015.
  18. Michael Rosser. 'The Revenant' sets UK release date. Screen International[en] (17 лістапада 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  19. ‘The Revenant’ Wins Raves at First Screenings, As Leonardo DiCaprio Calls It ‘a Beautiful Blur’. The Wrap (24 лістапада 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  20. а б Leonardo DiCaprio's 'The Revenant' Debuts: Brutal, Gory, Oscar-Bound?. The Hollywood Reporter (24 лістапада 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  21. Leonardo DiCaprio Will Finally Win That Oscar, if Voters Can Handle The Revenant. Vanity Fair (24 лістапада 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  22. Gold Standard: 'The Revenant' draws blood in Oscar race. The Los Angeles Times (25 лістапада 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  23. «Выжылы» і «Мярзотная васьмёрка»: Колькі крыві і жорсткасці вынесуць члены Амерыканскай кінаакадэміі?. The Hollywood Reporter (4 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  24. Where Did This Insane Leonardo DiCaprio Bear-Rape Rumor Come From?. Vanity Fair (1 снежня 2013). Праверана 21 снежня 2015.
  25. Leonardo DiCaprio Does Not Get Raped by a Bear in His New Movie. Entertainment Tonight[en] (1 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  26. Кінастудыя абвергла чуткі пра згвалтаванне Дзі Капрыа мядзведзем. Lenta.ru (2 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  27. 20th Century Fox: Герой Леанарда Дзі Капрыа не быў згвалтаваны мядзведзем. Расійская газета (4 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  28. ‘The Revenant’ Director on Leonardo DiCaprio’s ‘Bear Rape’ Scene: ‘Why Didn’t I Think of That?’. The Wrap (18 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  29. With ‘Mad Max,’ National Board of Review Develops a Taste for Muscular Filmmaking. The Wrap (1 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  30. National Board of Review Names Award-Winners, 10 Best of 2015(недаступная спасылка). Indiewire[en] (1 снежня). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 21 снежня 2015.
  31. Утка об изнасиловании Ди Каприо медведем добавит популярности фильму «Выживший». Газета.Ru (2 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  32. 5 Times Leonardo DiCaprio Should Have Won the Oscar. Collider (25 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  33. Suffering for Art (and Oscars). The Atlantic (1 снежня 2015). Праверана 21 снежня 2015.
  34. ‘The Revenant,’ Leonardo DiCaprio Win Big at the Golden Globes. Variety (11 студзеня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  35. "Залаты глобус": узнагароды і ўборы. BBC Russian (11 студзеня 2015). Праверана 11 студзеня 2016.
  36. Oscars 2016 Complete list nominees. ABC News (14 студзеня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.
  37. Oscar nominations 2016: 'Revenant' leads with 12. CNN (14 студзеня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.
  38. Фільм "Выжылы" з Дзі Капрыа лідыруе па колькасці намінацый на "Оскар". BBC Russian (15 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  39. Здаецца мядзведзіца. Галоўныя інтрыгі спісу намінантаў на прэмію «Оскар». Lenta.ru (15 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.

Спасылкі

правіць