Вышкава (Закарпацкая вобласць)
Вышкава[1] (укр.: Вишково) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Хусцкага раёна над ракой Цісай каля мяжы з Румыніяй.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗ 1329 г. Вышкава мела статус «вольнага каралеўскага горада» Мармарошскага камітату; каля мястэчка існаваў Вышкаўскі замак (аб чым сведчыць назва гары ў ваколіцах пасёлка — Вархэдзь (венг.: Замкавая гара"). У XIX ст. - гэта гандлёвае мястэчка Хусцкага павета. З 1620 г. вядомы герб мястэчка: на срэбным фоне дзікі казёл натуральнага колеру, які стаіць на зялёнай гары з трыма вярхамі. У канцы XIV — пачатку XV ст. Вышкава на некаторы час пераходзіць ва ўласнасць валашскіх ваяводаў Драга і Балка. Да гэтага перыяду значэнне Вышкаўскага замку паступова памяншалася. За 20 кіламетраў на паўночны захад ад гэтага замка будуецца магутны каменны замак у горадзе Хуст, які бярэ на сябе функцыі галоўнага ўмацавання Мармарошскага камітата. Паралельна з ростам магутнасці Хуста працягваўся заняпад Вышкаўскага замка, які страціў былое значэнне. Верагодна, ужо да пачатку XV ст. замак быў цалкам закінуты і больш не аднаўляўся. Вышкаўскі замак праіснаваў адносна нядоўга - каля 100 гадоў.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»