Універсітэты ВСБ Мерыта

(Пасля перасылкі з Вышэйшая банкаўская школа)

Універсітэты ВСБ Мерыта (польск.: Uniwersytety WSB Merito), таксама Вучэльні ВСБ Мерыта (польск.: Uczelnie WSB Merito), раней вядомыя пад агульнай назвай Вышэйшая банкаўская школа (польск.: Wyższa Szkoła Bankowa) — група польскіх прыватных вышэйшых навучальных ўстаноў, якія дзейнічаюць у Варшаве, Аполе, Быдгашчы, Гданьску, Гдыні, Познані, Торуні, Шчэціне, Уроцлаве і ў Хожаве/Катавіцах і спецыялізуюцца ў сферы бізнес-адукацыі.

Вышэйшая банкаўская школа
польск.: Uczelnie WSB Merito
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uczelnie WSB Merito
Міжнародная назва англ.: WSB Universities
Заснаваны 1994
Тып прыватная ВНУ
Студэнты 50 000
Размяшчэнне Польшча
Сайт wsb.pl

Агульная характарыстыка правіць

Заснавальнікам групы ВНУ з'яўляецца Цэнтр развіцця вышэйшых навучальных устаноў ТЭБ Акадэмія. Група была заснавана 10 жніўня 1994 года, распачаўшы набор на сваю першую спецыяльнасць - "Фінансы і банкаўская справа". Школа сёння ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у 10 гарадах Польшчы. Група прапануе абітурыентам атрымаць ступень бакалаўра, магістра або ступень МБА, доктара філасофіі, а таксама прайсці разнастайныя курсы. Установа таксама з'яўляецца цэнтрам тэставання адукацыйнай службы тэставання (ETS), што дазваляе здаваць экзамены і атрымліваць моўныя сертыфікаты TOEIC. Вышэйшыя банкаўскія школы з'яўляюцца адной за самых папулярных ВНУ у Польшчы сярод абітурыентаў.

Структура правіць

Вучэльня складаецца з 10 філіялаў-факультэтаў:

  • Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Быдгашчы
  • Факультэт у Хожаве
  • Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Гданьску
  • Факультэт эканомікі і ўпраўлення ў Гдыне
  • Эканамічны факультэт у Аполе
  • Факультэт фінансаў і банкаўскай справы ў Познані
  • Эканамічны факультэт у Шчэціне
  • Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Торуні
  • Факультэт прадпрымальніцтва і інавацый у Варшаве
  • Факультэт фінансаў і ўпраўлення ва Уроцлаве

Гэтыя факультэты згрупаваны ў пяць адукацыйных устаноў:

  • Вучэльня ў Познані, якая ўключае таксама банкаўскія школы ў Аполе і Шчэціне (рэктар - Юзаф Орчык)
  • Вучэльня ва Уроцлаве, якая таксама ўключае банкаўскую школу ў Аполе (рэктар - Яцэк Мэрцік)
  • Вучэльня ў Торуні, якая ўключае таксама банкаўскую школу ў Быдгашчы (рэктар - Яцэк Марэк Станкевіч)
  • Вучэльня ў Гданьску, якая ўключае таксама банкаўскую школу ў Гдыні (рэктар - Ян Вішнеўскі)
  • Вучэльня ў Варшаве (рэктар - Кшыштаф Кандэфер)

Спасылкі правіць