Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса
Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса (шведск.: Chalmers tekniska högskola) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Гётэбаргу, Швецыя. Заснавана ў 1829 годзе за кошт спадчыны Уільяма Чалмерса, дырэктары Шведскай Ост-Індскай кампаніі. У рэйтынгу THES 2005 года Чалмерс указаны як лепшы ўніверсітэт Швецыі і адзін з асноўных даследчых універсітэтаў Еўропы. Універсітэт спецыялізуецца на тэхнічных прадметах, прыродазнаўчых навуках, архітэктуры. Вядомы сваімі факультэтамі нанатэхналогій, экалогіі, інфарматыкі, прамысловага дызайну, менеджменту і архітэктуры.
Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса (CTH) | |
---|---|
Chalmers tekniska högskola | |
Арыгінальная назва | Chalmers tekniska högskola |
Міжнародная назва | Chalmers University of Technology |
Дэвіз | Avancez |
Заснаваны | 1829 |
Студэнты | 10 773[1] |
Бакалаўрыят | 10500 |
Дактарантура | 1000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гётэбарг |
Сайт | chalmers.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
- ↑ https://www.chalmers.se/en/about-chalmers/key-facts-about-chalmers/ Праверана 10 мая 2024.