Вышэйшая школа бізнесу «Турыба»

Вышэйшая школа бізнесу «Турыба» (лат.: Biznesa augstskola «Turība») — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Вышэйшая школа бізнесу «Турыба»
лат.: Biznesa augstskola «Turība»
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва лат.: Biznesa augstskola «Turība»
Міжнародная назва англ.: Turība University
Дэвіз Non scholae, sed vitae discimus
Заснаваны 1993
Студэнты 3 500
Краіна
Размяшчэнне Рыга
Сайт turiba.lv/lv

Агульная характарыстыка

правіць

Вучэльня была створана ў 1993 годзе. Мае тры філіялы: ў Ліепаі, Цэсісе і Талсі. Складаецца з чатырох факультэтаў з асноўнымі напрамкамі навучання ў галіне бізнес-адміністравання, права, міжнароднага турызму і камунікацый. Усяго маецца 25 навучальных праграм, якія ўключаюць праграмы прафесійнага бакалаўрыяту, праграмы прафесійнай магістратуры і дактарантуру.

Штогод у школе навучаецца больш за 200 замежных студэнтаў. Гэта першая вышэйшая навучальная ўстанова ў краінах Балтыі і Скандынавіі, якая атрымала акрэдытацыю ад Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTO) і міжнародна прызнаную экспертную ацэнку - сертыфікат WTO TedQual. Вышэйшая школа прынята ў члены Міжнароднай асацыяцыі па развіцці бізнес-школ (AACSB International), якая аб'ядноўвае вядучыя бізнес-школы свету, Асацыяцыю еўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў (EURASHE) і Асацыяцыю еўрапейскіх юрыдычных факультэтаў (ELFA).

Факультэты

правіць
  • Бізнес-адміністравання
  • Права
  • Міжнароднага турызму
  • Камунікацый

Спасылкі

правіць