Вяліказімніцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Вяліказімні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікая Зімніца.

Вяліказімніцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слаўгарадскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Зімніца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 лістапада 1961

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі) сельсавет у складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 29 чэрвеня 1957 года ў склад Журавіцкага сельсавета Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці перададзены 4 населеныя пункты (Блюеў, Драгунск, Міхалаўка і Прылепаўка)[1]. З 31 сакавіка 1958 года ў складзе Слаўгарадскага раёна[2]. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баханскага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Совета БССР ад 29 чэрвеня 1957 г. Аб пераліку населеных пунктаў Драгунск, Міхалаўка, Блюеў і Прылепаўка са складу Вяліказімніцкага сельскага Совета, Быхаўскага раёна, у склад Журавіцкага сельскага Совета, Рагачоўскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.