Вялікая сінагога (Пінск)
Вялікая сінагога, або Кравецкая сінагога[1] — колішняя сінагога ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры горада, на вуліцы Бялова (вул. Каралевы Боны, раней вул. Папярочна-Школьнай)[1]. Твор архітэктуры рэнесансу XVII ст.. У 1940-я гады зруйнавана савецкімі ўладамі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сінагога | |
---|---|
![]() Вялікая сінагога | |
52°06′47″ пн. ш. 26°06′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Пінск |
Канфесія | іўдаізм |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Дата заснавання | 1506 |
Дата пабудовы | 1616 год |
![]() |
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Першую драўляную сінагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[2]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.
У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) ў 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазней бажніцу адбудавалі.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, калі Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, сінагога працягвала дзейнічаць.
Найноўшы часПравіць
Моцна пацярпела пры пажары горада 7 жніўня 1921 г., пазней пры рэканструкцыі былі зменены дах і завяршэнне пабудовы. Вакол сінагогі праходзіла вул. Акружная, на якой размяшчаліся яшчэ дзве сінагогі. Будынак быў спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны і да канца 1940-х гг. канчаткова знесены. Тэрыторыя былой сінагогі часткова занятая гарадскім Домам культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК)[1].
АрхітэктураПравіць
Помнік архітэктуры рэнесансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў плане. Заходні фасад з левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.
ГалерэяПравіць
Вонкавы выглядПравіць
- Вонкавы выгляд
Інтэр’ерПравіць
- Інтэр'ер
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 32. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.
- ↑ Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.
ЛітаратураПравіць
- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.— 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая сінагога (Пінск)