Сідра
(Пасля перасылкі з Вялікі Сірт)
Сідра (гіст. Вялікі Сірт, Syrtis Maior) — буйны заліў Міжземнага мора ля берагоў Лівіі.
Сідра | |
---|---|
31°46′ пн. ш. 18°30′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Плошча | каля 57 тыс км² |
Найбольшая глыбіня | 1 374 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глыбіня да 1374 м, шырыня да 465 км (пры ўваходзе ў заліў). Прылівы да 0,4 м. На беразе — горад Бенгазі і шэраг нафтаналіўных портаў. Здабыча тунца.
Падчас Другой сусветнай вайны заліў быў арэнай дзвюх марскіх бітваў паміж ВМФ Італіі і Вялікабрытаніі. Прававы статус Вялікага Сірта юрыдычна не ўрэгуляваны дагэтуль. Лівійскі ўрад разглядае ўвесь заліў як свае тэрытарыяльныя воды. Гэта пазіцыя неаднаразова абарачалася міжнароднымі ўскладненнямі — гл. Інцыдэнт у заліве Сідра, 1981 і Інцыдэнт у заліве Сідра, 1989.
Літаратура
правіць- Сідра, Сірт Вялікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 370. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 366. — 671 с. с илл. (руск.)