Вяночак (танец)
беларускі танец
«Вяночак», або «Вяночкі» — беларускі сцэнічны танец, у якім сінтэзаваны тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Створаны К. Мулерам для пастаноўкі нацыянальнага балета «Князь-возера» В. Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, самадзейных калектываў.
Вяночак | |
---|---|
Кірунак: | сцэнічны танец |
Памер: | 2/4 |
Тэмп: | умераны |
Вытокі: | карагод |
Літаратура правіць
- «Вяночак» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).