Вячаслаў Паўлавіч Панюціч

беларускі гісторык (нар. 1932)

Вячасла́ў Па́ўлавіч Паню́ціч (нар. 10 красавіка 1932, Асаўцы, цяпер Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).

Вячаслаў Паўлавіч Панюціч
Дата нараджэння 10 красавіка 1932(1932-04-10) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 10 красавіка 1932 года ў вёсцы Асаўцы Пружанскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. У 1951 годзе скончыў Першамайскую сярэднюю школу. У 1956 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта .

У 1956—1959 гады працаваў настаўнікам Рэчыцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, школьны інспектар. У 1959—1962 гадах аспірант Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР (спецыяльнасць «гісторыя СССР і БССР»).

У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР; «Фарміраванне сельскагаспадарчага пралетарыяту Беларусі і яго становішча ў эпоху капіталізму (1861—1914 гг.)»). У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР; «Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў 1861—1900 гг.»).

З 1962 года ў Акадэміі навук Беларускай ССР — малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе аграрную гісторыю Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя, вывучае праблемы развіцця прадукцыйных сіл і пазямельных адносін у вёсцы, дэмаграфіі і сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва, фарміравання сельскагаспадарчага пралетарыяту і сельскай буржуазіі[2].

Бібліяграфія

правіць
  • Панютич, В. П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии, 1861—1914 гг. / В. П. Панютич. — Минск : Наука и техника, 1969. — 190 с.
  • Панютич, В. П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861—1900 гг. / В. П. Панютич. — Минск : Наука и техника, 1990. — 375 с.
  • Панютич, В. П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси, 1861—1914 гг. / В. П. Панютич. — Минск : Наука и техника, 1996. — 141 с.
  • Панютич, В. П. Историография аграрной истории Беларуси 1861—1917 гг. / В. П. Панютич. — Минск : ГНУ «Институт истории НАН Беларуси», 2005. — 262 с.

Адзін з аўтараў манаграфій «Экономическая история БССР» (Мн., 1969); «Гісторыя Беларускай ССР» (Т. 2; Мн., 1972), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (Т. 1; Мн., 1984); «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2; Мн., 2002). Удзельнічаў у напісанні артыкулаў для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі».

Крыніцы

правіць
  1. Петрыкаў, П. Панюціч Вячаслаў Паўлавіч / П. Петрыкаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 402.
  2. Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : вучэбны дапаможнік / В. А. Белазаровіч. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 286.

Літаратура

правіць