Іванава Слабада (Лельчыцкі раён)
Іва́нава Слабада́[1] (трансліт.: Ivanava Slabada, руск.: Иванова Слобода) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Тонежскага сельсавета.
Вёска
Іванава Слабада
|
Размешчана за 5 км на паўночны ўсход ад Тонежа, за 46 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Цэнтр камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Іванава Слабада».
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядома ў XIX стагоддзі як вёска Тонежскай воласці Мазырскага павета.
Перад вайной у вёсцы жыло 723 чалавекі[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупавана гітлераўцамі. У студзені 1943 года імі былі спалена ўся вёска (141 двор), забіта 9 жыхароў[2].
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьМеханічныя майстэрні, лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 3 крамы, аддзяленне ашчаднага банка «Беларусбанк».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Слабада́
- ↑ а б Иванова Слобода Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Іванава Слабада