Брыксічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Брыксічы)
Бры́ксічы[1] (трансліт.: Bryksičy, руск.: Брыксичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 27 км на поўнач ад Баранавічаў.
Вёска
Брыксічы
|
Гісторыя правіць
У 1567 годзе ўладанне шляхціча Івана Шышука, які ставіў з Брыксіч (Брыдчычы) для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў складзе БССР. Працуе магазін.
Насельніцтва правіць
- 27 двароў, 133 жыхары (1897)
- 33 двары, 148 жыхароў (1909)
- 30 двароў, 161 жыхар (1909)
- 138 жыхароў (1970)
- 40 падвор’яў, 89 жыхароў (1998)
- 26 гаспадарак, 75 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх