Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча.
Гарадзішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзішча |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 26 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання | 19 студзеня 1965 |
Насельніцтва (2019) | 4 127 |
Плошча | 230,26 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьГарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае Сяло[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета[2].
26 чэрвеня 2013 года Гарадзішчанскі пасялковы савет (21 населены пункт: гарадскі пасёлак Гарадзішча, аграгарадок Арабаўшчына, вёскі Амнявічы, Боўцічы, Брыксічы, Вялікае Сяло, Гаранавічы, Грыбаўшчына, Душкаўцы, Зялёная, Калдычэва, Канюшоўшчына, Кісялі, Мастытычы, Мікулічы, Навасёлкі, Насейкі, Паручын, Пруды, Станкевічы і Ясянец) быў ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавета таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорнае, Несцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў[3].
Склад
правіцьДа 2013 года ў склад Гарадзішчанскага пасялковага савета ўваходзілі 19 вёсак і 1 аграгарадок.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва Гарадзішчанскага пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 3760 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,1 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]. Насельніцтва Гарадзішчанскага сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.