Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вялі́кае Сяло́[1] (трансліт.: Vialikaje Sialo, руск.: Великое Село) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўнач ад Баранавічаў, каля ракі Сэрвач, за 3 км ад шашы Баранавічы — Навагрудак.

Вёска
Вялікае Сяло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 154 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225328
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812012
Вялікае Сяло на карце Беларусі ±
Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён)
Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля балота, на ўзвышшы, археолагамі выяўлены магутныя валы вышынёй 3—4 м, якія акружаюць прамавугольную пляцоўку 100×100 м[2].

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 16 ліпеня 1954 года да 19 студзеня 1965 года цэнтр Велікасельскага сельсавета.

Інфраструктура правіць

Працуюць механічныя майстэрні, магазін, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак.

Насельніцтва правіць

  • 70 двароў, 497 жыхароў (1897)
  • 109 двароў, 580 жыхароў (1909)
  • 21 двор, 106 жыхароў (1921)
  • 306 жыхароў (1939)
  • 133 двары, 379 жыхароў (1970)
  • 100 гаспадарак, 167 жыхароў (1998)

Памятныя мясціны правіць

  • Помнік археалогіі — гарадзішча.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць