Амнявічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Амняві́чы[1] (трансліт.: Amniavičy, руск.: Омневичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўнач ад Баранавічаў.

Вёска
Амнявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 53 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812071
Амнявічы на карце Беларусі ±
Амнявічы (Беларусь)
Амнявічы
Амнявічы (Брэсцкая вобласць)
Амнявічы

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Амневічы належаў шляхцічам С. Грышкевічу, Я. Зяньковічу, М. Цішэвічу, Я. Макавецкаму, якія накіроўвалі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета.

У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін. У пачатку XX стагоддзя ў Гарадзішчанскай воласці з назвай Амневічы існавалі 2 вёскі, у якіх налічвалася прыкладна 60 двароў і 400 жыхароў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 25 двароў, 165 жыхароў (1897)
  • 189 жыхароў (1959)
  • 152 жыхары (1970)
  • 39 падвор’яў, 66 жыхароў (1998)
  • 27 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны правіць

  • Магіла ахвяр фашызму.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Амне́вічы
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць