Зялёнаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Зялё́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Зялёная.

Зялёнаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Баранавіцкі раён
Уключаў 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зялёная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 жніўня 1979

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Душкавецкі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Душкаўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Гірмантаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Боўдзілаўцы, Лозы, Нагорная і Несцяры)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 16 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёная, сельсавет перайменаваны ў Зялёнаўскі сельсавет[2]. У 1970 годзе ў склад сельсавета з Гірмантаўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры, Слабажаны; скасавана вёска Крывое Сяло (злілася з вёскай Паручын)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зялёнаўскага сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. 6 жніўня 1979 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета (9 населеных пунктаў: вёскі Амнявічы, Гаранавічы, Душкаўцы, Зялёная, Канюшоўшчына, Мастытычы, Мікулічы, Насейкі і Паручын) і ў склад адноўленага Гірмантаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры і Слабажаны)[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.