Багушы (Гарадзішчанскі сельсавет)

вёска ў Гарадзішчанскім сельсавеце Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі

Багушы́[2] (трансліт.: Bahušy, руск.: Богуши) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы — Ліда.

Вёска
Багушы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225328
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812006
Багушы на карце Беларусі ±
Багушы (Гарадзішчанскі сельсавет) (Беларусь)
Багушы (Гарадзішчанскі сельсавет)
Багушы (Гарадзішчанскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Багушы (Гарадзішчанскі сельсавет)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец.

Да 1970 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

  • 23 двары, 194 жыхары (1897)
  • 23 двары, 215 жыхароў (1919)
  • 503 жыхары (1939)
  • 542 жыхары (1959)
  • 495 жыхароў (1970)
  • 126 двароў, 211 жыхароў (1998)
  • 25 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны правіць

На мясцовых могілках пахаваны партызан А. А. Хвалько, які загінуў у баі з гітлераўцамі ў 1943 годзе. У 1964 годзе на яго магіле ўстаноўлены абеліск.

Зноскі

  1. Публичная кадастровая карта Республики Беларусь
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць