Паручы́н[1] (трансліт.: Paručyn, руск.: Поручин) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 72 жыхары, 47 гаспадарак (2005).

Вёска
Паручын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
0163
Паштовы індэкс
225418
Аўтамабільны код
1
SОАТО
1 204 755 081
Паручын на карце Беларусі ±
Паручын (Беларусь)
Паручын
Паручын (Брэсцкая вобласць)
Паручын

ГісторыяПравіць

 
Сядзіба ў пач. XX ст.

У 1783 годзе тут пабудавана царква Я. Кабылінскім. асля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

У 1886 годзе ў вёсцы Паручын (альбо Ясянец) 35 двароў, дзейнічала царква. Паводле перапісу 1897 годзе ў складзе Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У пачатку XX ст. побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. У 1970 годзе далучана суседняя вёска Крывое Сяло[2].

ІнфраструктураПравіць

Працуе магазін.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 35 двароў, 350 жыхароў, царква.
    • 1897 — 29 двароў, 247 жыхароў, у сяле — 6 двароў, 44 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • пачатак XX ст. — 50 двароў, каля 300 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 4 жыхары.
    • 1921 — 26 двароў, 175 жыхароў.
    • 1939 — 280 жыхароў.
    • 1959 — 303 жыхары.
    • 1998 — 78 двароў, 101 жыхар.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 72 жыхары, 47 гаспадарак.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць