Нагорнае (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Наго́рнае[1] (трансліт.: Nahornaje, руск.: Нагорное) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Вёска
Нагорнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 53 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807041
Нагорнае на карце Беларусі ±
Нагорнае (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Нагорнае (Баранавіцкі раён)
Нагорнае (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Нагорнае (Баранавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія зрабілі самавольную высечку памешчыцкага лесу. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 вяскоўцаў.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

правіць
  • 28 двароў, 184 жыхары (1897)
  • 283 жыхары (1939)
  • 139 жыхароў (1970)
  • 75 двароў, 102 жыхары (1998)
  • 49 гаспадарак, 41 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць