Велямічы
Велямі́чы[1] (трансліт.: Vieliamičy, руск.: Велемичи) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Веляміцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Цэнтр сельгаскага кааператыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».
Аграгарадок
Велямічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 разам з вёскай Альшаны. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.
З 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.
Насельніцтва
правіцьУ 1886 годзе насельніцтва вёскі скадала 95 двароў і 530 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы налічваўся 161 двор і 1234 жыхары. Па стане на 1921 год вёска налічвала 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе — 288 двароў і 2504 жыхароў.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва вёскі складала 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.
У 1970 годзе ў Вёсцы налічвалася 556 двароў і 2037 жыхароў. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стане на 1996 год налічвалася 685 двароў і 2004 жыхары. На пачатку 2002 года насельніцтва вёскі складала 689 двароў і 1825 жыхароў.
Мікравёскі
правіцьТрадыцыйная вёска дзеліцца на 2 мікравёскі: з усходу знаходзяцца Рагі, а з захаду Шляхта.
Інфраструктура
правіцьАддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, яслі-сад.
Геаграфія
правіцьВёска размяшчаецца на паўночным беразе возера Сіяцы.
Славутасці
правіць- У напрамку Давыд-Гарадка непадалёк ад вёскі знаходзіцца група археалагічных помнікаў «Велямічы». Падчас археалагічных раскопак там былі знойдзены сотні пахаванняў. Самыя раннія з іх адносяцца да пачатку хрысціянскай эры. Былі знойдзеныя прадметы побыту таго часу: гліняны посуд, жалезныя нажы, а таксама бронзавыя ўпрыгожанні і іншыя прадметы. Рэшткі слядоў пасяленняў плямёнаў зарубінецкай культуры таксама былі знойдзены недалёка ад могільнікаў.
- Царква Святога прарока Ільі (Веляміцкая Ільінская царква). Пабудаваная ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000678
- У 0,5 км на паўночны ўсход ад могільніка-2 знаходзіцца селішча перыяду ранняга жалезнага веку, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000679
- Царква хрысціян веры евангельскай
Вядомыя асобы
правіць- Іван Андрэевіч Мамайка (нар. 1974) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велямічы
- Велямічы на Radzima.org
- Велямічы
- Прагноз надвор'я ў в. Велямічы Архівавана 15 сакавіка 2016.
- Рэальны прагноз надвор'я ў вёсцы Велямічы