Гожа
аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Гожа, Гожскі сельсавет)
Го́жа[1] (Ожа, трансліт.: Hoža) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гожскага сельсавета. У Гожы зліваюцца адразу дзве рэчкі — Лесніца ўпадае ў Гажанку, а апошняя ўпадае ў Нёман.
Аграгарадок
Гожа
| ||||||||||||||||||||
Гожа на Вікісховішчы
|
Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Гродна на аўтадарозе Р-42 Гродна—Друскенікі. У вёсцы знаходзіцца сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, лясніцтва. Помнік на брацкай магіле савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі ў 1944 годзе. З 2000-х гады ў наваколлі Гожы будуюцца прамысловыя прадпрыемствы.
Славутасці
правіць- Касцёл Св. Пятра і Паўла (1862—1865)
- Плябанія
- Капліца-надмагілле (XIX ст.)
- Адміністрацыя гміны
- Дом рамізнікаў (?)
- Мемарыяльны знак на месцы старога касцёла (1990-я)
- Школа (1-я пал. XX ст.)
- Прыдарожны крыж-абярэг (кан. XIX—1-я пал. XX ст.)
- Селішча перыяду сярэднявечча (XI—XIV стагоддзі), на правым беразе р. Гажанка, пры ўпадзенні яе ў р. Нёман — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000161
- Стаянка перыяду каменнага веку (10 — 7-е тысячагоддзі да н.э.), за 500 м на поўдзень ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000161
Вядомыя асобы
правіць- Станіслаў Сільвестровіч — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
У вёсцы пахаваны беларускі літаратуразнавец Ігар Васільевіч Жук (1957—2017).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гожа
- Гожа на сайце radzima.org
- Гожа на сайце Глобус Беларусі (руск.)